На «Ждановічах» згарэла шашлычная
4- 16.01.2013, 10:53
Па словах уладальніка ўстановы, у зімовы час шашлычная на рынку «Ждановічы» не эксплуатавалася.
Аднак учора, 15 студзеня, з яе нечакана паваліў зусім не апетытны дым.
На момант прыбыцця выратавальнікаў драўляны кіёск, прызначаны для падрыхтоўкі і рэалізацыі шашлыка, на тэрыторыі ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы» быў ахоплены полымем. У лічаныя хвіліны пажар патушылі, аднак пашкоджанні для такой маленькай пабудовы апынуліся фатальнымі - практычна цалкам згарэлі пластыкавыя вокны, сур'ёзна закранутыя агнём канструкцыі сцен і даху.
- На лінію 101 у 11.37 ад відавочцаў паступіла паведамленне аб загаранні драўлянай пабудовы, якая стаіць асобна па вуліцы Ціміразева, 128, - распавёў TUT.BY памочнік начальніка Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. - Што стала прычынай пажару, пакуль не ясна. Уладальнік сцвярджае, што ўзімку гандлёвая кропка не працавала. Аднак усе акалічнасці трэба дэталёва праверыць, пасля чаго і будзе ўстаноўленая прычына пажару.
Мяркуючы па характары пашкоджанняў, рэшткі пабудовы зараз застаецца толькі разабраць - эксплуатавацца яна больш не зможа.