19 красавiка 2024, Пятніца, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпрадпрыемствам загадалі падзяліцца

130
Дзяржпрадпрыемствам загадалі падзяліцца

У Беларусі ўсе дзяржпрадпрыемствы будуць пералічваць у бюджэт 20% ад прыбытку.

У Беларусі з 1 студзеня 2013 года для дзяржаўных прадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы ўніфікаваны памер прыбытку, які павінен пералічвацца ў бюджэт, піша «Інтэрфакс».

Такое рашэнне замацавана ўказам Лукашэнкі N18 ад 11 студзеня 2013 года.

Указ уносіць змены і дапаўненні ў цэлы шэраг нарматыўных актаў. Паводле гэтых змен, у Беларусі дзяржаўныя ўнітарныя прадпрыемствы і дзяржаўныя вытворчыя аб'яднанні абавязаны пералічваць у бюджэт 20% ад прыбытку. Для гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы адлічэнні часткі прыбытку (20%) будуць ажыццяўляцца прапарцыйна долі дзяржавы ў статутных фондах. Пры гэтым частка прыбытку, якая адлічваецца, будзе мінімальнай абавязковай часткай дывідэндаў на акцыі дзяржавы.

Выключэнне зроблена толькі для дзяржпрадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў, якія спецыялізуюцца на вытворчасці сельгаспрадукцыі, рыбалоўстве і рыбаводстве. Яны абавязаныя пералічваць у бюджэт 5% ад прыбытку.

У дакуменце адзначаецца, што ўніфікацыя праведзеная «ў мэтах стымулявання высокаэфектыўнай работы арганізацый краіны і паскарэння мадэрнізацыі прамысловай вытворчасці».

Указ прадугледжвае, што з базы для адлічэння ў бюджэт будуць выключацца падаткі і зборы, якія выплачваюцца з прыбытку, а таксама адлічэнні з прыбытку на мадэрнізацыю вытворчасці (у тым ліку і пагашэнне банкаўскіх крэдытаў, узятых на гэтыя мэты), на страхаванне жыцця і дадатковай пенсіі, а таксама адлічэнні з прыбытку на расходы, устаноўленыя кіраўніком.

Згодна з указам, пералік часткі прыбытку ў бюджэт суб'екты гаспадарання павінны ажыццяўляць паквартальна: за I-III кварталы не пазней за 22 чысла месяца, наступнага за справаздачным кварталам, а за IV квартал - не пазней за 22 сакавіка года, наступнага за справаздачным кварталам. Для некаторых таварыстваў можа ўстанаўлiвацца iншы парадак пералічэння прыбытку.

За затрымку або нявыплату часткі прыбытку ў бюджэт прадугледжваецца спагнанне з прадпрыемстваў пенi ў памеры 1/360 стаўкі рэфінансавання, якая дзейнічае ў перыяд невыканання абавязацельстваў па пералічэнню часткі прыбытку, за дзень пратэрміноўкі.

Пені выплачваюцца пасля выплаты асноўных сум часткі прыбытку, у тым ліку і ў фонд нацыянальнага развіцця. Спіс прадпрыемстваў, якія абавязаныя пералічваць сродкі ў фонд нацыянальнага развіцця, як і раней, будзе вызначацца Саветам міністраў да 15 красавіка па выніках працы за папярэдні справаздачны год.

Дзеянне ўказа распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2013 года.

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках