28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК гатовы «ідэнтыфікаваць» датычных да выбуху каля КДБ

24
СК гатовы «ідэнтыфікаваць» датычных да выбуху каля КДБ

Следства можа ідэнтыфікаваць асобу, датычную да хуліганскага выбуху ля будынка ўправы КДБ у Віцебску.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік управы Следчага камітэта Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін, паведамляе БелТА.

У Віцебску 11 лістапада 2012 года а 18.48 ля будынка ўправы КДБ Віцебскай вобласці адбыўся выбух прымітыўнай самаробнай піратэхнічнай прылады, што пашкодзіў два акны адміністрацыйнага будынка. Паводле гэтага факту была распачатая крымінальная справа паводле арт.339 КК (хуліганства).

Расследаванне справы знаходзіцца ў веданні ўправы СК Віцебскай вобласці. Створаная рабочая група з найбольш дасведчаных супрацоўнікаў. На сённяшні дзень дапытана больш за 400 чалавек, прызначана звыш 300 экспэртыз, большасць з якіх выбухова-тэхнічныя і кампутарна-інфармацыйныя. «Атрыманы шэраг довадаў, якія дазволяць ідэнтыфікаваць асобу, што ўчыніла гэтае злачынства, і давесці ейную віну», - сказаў Уладзімір Шалухін.

З ягоных слоў, паводле падазрэння ва ўчыненні хуліганскага выбуху затрымліваўся адзін жыхар Віцебска, які раней неаднаразова тэлефанаваў ва УКДБ з пагрозамі. Аднак мера стрымання ў дачыненні да яго ніякая не абіралася, абвінавачванне яму не выстаўлялася. У следства няма довадаў ягонага дачынення да злачынства.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках