18 красавiка 2024, Чацвер, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад прадажных суддзяў пазбаўляюцца

167
Ад прадажных суддзяў пазбаўляюцца

Суддзю Вольгу Камар, якая запомнілася палітычнымі працэсамі, адхілілі ад пасады.

Такі ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка 14 студзеня, піша «Наша Нiва».

Вольга Камар працавала суддзёй Фрунзенскага раёна сталіцы. Прычына яе вызвалення ад працы - заканчэнне тэрміну паўнамоцтваў.

Камар у 2011-м разглядала першы працэс па справе Плошчы. Тады яна на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму пасадзіла Васіля Парфянкова. Яна запомнілася таксама судамі над грамадскім актывістам Паўлам Станеўскім, праваабаронцам Паўлам Левінавым - нібыта за нецэнзурную лаянку адправіла іх на суткі.

Ёй забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ.

Аказалася, што Вольга Камар вучылася ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, які пазней быў зачынены ўладамі.

Напісаць каментар 167

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках