29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аптэкам «прапанавалі» працаваць ноччу і па выходных

26
Аптэкам «прапанавалі» працаваць ноччу і па выходных

Ва ўсе аптэкі Беларусі быў разасланы падпісаны міністрам аховы здароўя ліст.

У ім аптэкам усіх формаў уласнасці прапаноўваюць арганізаваць працу па максімальна працягнутаму рэжыму працоўнага дня, без выходных, а таксама разгледзець магчымасць працы ў начны час, піша TUT.by.

Аб працягнутым працоўным часе аптэкі будуць ставіць у вядомасць мясцовыя паліклінікі.

Акрамя таго, аптэкі павінны «прыняць вычарпальныя меры па бесперабойнай наяўнасці ў аптэках лекавых сродкаў, у першую чаргу айчыннай вытворчасці, для прафілактыкі і лячэння рэспіраторных інфекцый», гаворыцца ў лісце. У наяўнасці заўсёды павінны быць маскі, гарачкапаніжальныя, болесуцішальныя і супрацьзапаленчыя сродкі, імунамадулюючыя і супрацьвірусныя, антыбактэрыйныя лекі, аскарбінавая кіслата, марля і тэрмометры.

Інфармацыю аб мерах да 21 студзеня аптэкі павінны накіраваць у Міністэрства аховы здароўя.

Медыцынскія работнікі Менска таксама паведамляюць, што ў паліклініках медыкаў абавязалі весці прыём у масках, пры гэтым абавязкова мяняць іх кожныя тры гадзіны. «Усе мерапрыемствы сёння ў большай ступені маюць прафілактычную накіраванасць», - кажуць у цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках