25 красавiка 2024, Чацвер, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Кадафі паўстаў перад судом у Лібіі

30
Сын Кадафі паўстаў перад судом у Лібіі

Слуханні прайшлі за зачыненымі дзвярыма, журналісты, акрамя прадстаўнікоў дзяржаўнага тэлеканала Al-Watania, у залу не дапускаліся.

Сын зрынутага лібійскага лідара Муамара Кадафі Сейф аль-Іслам, які абвінавачваецца ў «шкодзе нацыянальнай бяспецы» і ў ваенных злачынствах у чацвер упершыню паўстаў перад лібійскім судом.

Сейф аль-Іслам быў арыштаваны ў лістападзе 2011 года прадстаўнікамі ўзброеных фармаванняў пераходнай нацыянальнай рады (ПНР) Лібіі падчас спробы перасекчы мяжу з Нігерыяй.

Слуханні прайшлі за зачыненымі дзвярыма, журналісты, акрамя прадстаўнікоў дзяржаўнага тэлеканала Al-Watania у залу не дапускаліся. Як адзначае РИА Новости, на відэакадрах, пададзеных тэлеканалам, Сейф аль-Іслам выглядае здаровым.

Улетку 2012 супрацоўнікі Міжнароднага крымінальнага суда (МКС), у тым ліку расеец Аляксандр Хадакоў, прыбылі ў Лібію для сустрэчы з Сейфам аль-Ісламам. Лібійскай старане здалося, што ў ходзе сустрэчы яны спрабуюць перадаць затрыманаму забароненыя матэрыялы, пасля чаго прадстаўнікі МУС былі арыштаваныя, але неўзабаве адпушчаныя на волю. Пасля гэтага інцыдэнту сыну Кадафі былі выстаўленыя акрамя іншых абвінавачванні ў «шкодзе нацыянальнай бяспецы».

МКС дамагаецца перадачы сына Кадафі для суду ў Гаагу, паколькі асцерагаецца, што лібійскі суд можа быць неаб'ектыўным, і жыццё Сейфа аль-Іслама знаходзіцца пад пагрозай.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках