29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла на 44,3%

7
Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла на 44,3%

У Беларусі па стане на 1 снежня 2012 года пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць прадпрыемстваў і арганізацый склала Br16,8 трлн.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.

У параўнанні з пачаткам 2012 года яна павялічылася на 44,3%, у тым ліку за лістапад мінулага года - на 3,1%. У параўнанні з 1 снежня 2011 года пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася на 26%.

Доля пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці ў агульным аб'ёме дэбіторскай запазычанасці склала 11,1% супраць 12,5% на 1 снежня 2011 года.

У агульным аб'ёме пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці на долю арганізацый прамысловасці прыпадала 43,6%, арганізацый гандлю, прадпрыемстваў па рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання - 31,3%, будаўнічых кампаній - 9,4%, арганізацый, якія ажыццяўляюць аперацыі з нерухомай маёмасцю, арэнды і прадастаўлення паслуг спажыўцам - 6,8%, сельгаспрадпрыемстваў - 3,9%.

Дэбіторская запазычанасць на 1 снежня 2012 года склала Br150,6 трлн і ў параўнанні з 1 снежня 2011 года вырасла на 41%. У параўнанні з пачаткам 2012 года яна павялічылася на 40,6%, у тым ліку за лістапад 2012 года - на 1,8%.

Крэдыторская запазычанасць на 1 снежня 2012 года склала Br179,7 трлн і ў параўнанні з 1 снежня 2011 года вырасла на 32,3%. У параўнанні з пачаткам 2012 года яна павялічылася на 28,2%, у тым ліку за лістапад - на 3,7%.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць на 1 снежня 2012 года склала Br14,8 трлн, або 8,2% усяго аб'ёму крэдыторскай запазычанасці супраць 8,5% на 1 снежня 2011 года.

У параўнанні з 1 снежня 2011 года пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць павялічылася на 28,3%. У параўнанні з пачаткам 2012 года яна вырасла на 43%, у тым ліку за лістапад - на 0,6%.

На 1 снежня 2012 года на долю арганізацый прамысловасці прыпадала 43,8% пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці, прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі - 26,9%, арганізацый гандлю, прадпрыемстваў па рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання - 11,8%, будаўнічых кампаній - 8,8%, прадпрыемстваў транспарту - 4,2%, арганізацый па аперацыях з нерухомай маёмасцю, арэнды і прадастаўлення паслуг спажыўцам - 3,9%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках