У Гаазе пікетавалі беларускую амбасаду
3- 18.01.2013, 13:10
16 студзеня ў Гаазе, Нідэрланды адбылася штомесячная акцыя салідарнасці з ахвярамі дыктатарскага рэжыму ў Беларусі.
Акцыя прайшла каля будынку беларускай амбасады ў Каралеўстве Нідэрланды і працягвалася адну гадзіну.
Шматлікія мінакі выказвалі сваю салідарнасць з удзельнікамі акцыі і ўсімі беларусамі. Мерапрыемства было ініцыявана фондам «Мы памятаем».