25 красавiка 2024, Чацвер, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП сарваў канцэрт у Берасці

147
АМАП сарваў канцэрт у Берасці

Паводле розных звестак было затрымана ад 50 да 70 чалавек.

Увечары 18 студзеня, блізу 9 гадзін вечара супрацоўнікі АМАПу зашкодзілі хардкор-канцэрту, які праходзіў у клубе «Рок-кафе», паведамляе «Віртуальны Брэст».

Усе гледачы і музыкі былі затрыманыя і дастаўленыя ў апорны пункт міліцыі ў мікрараёне «Паўднёвы». Перапісаўшы прозвішчы ды імёны затрыманых, зрабіўшы іх фотаздымкі, да 23.00 усіх адпусцілі.

Прычыны затрымання названыя не былі. Агулам, паводле розных крыніц, было затрымана ад 50 да 70 чалавек. Афіцыйнай інфармацыі пра гэты факт пакуль няма.

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках