29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячныя чэргі па святую ваду ў Менску

171

Ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі сёння ў гонар свята Хрышчэння Гасподняга праводзіцца чын асвячэння вады.

Каб набраць яе ў розныя ёмістасці, тысячы вернікаў пасталі ў чэргі.

Так, колькасць ахвотных займець запаветныя некалькі літраў святой вады ў Кафедральным Свята-Духавым саборы на сталічнай плошчы Свабоды такое, што хвост вялізнай чаргі сягае ў бок вуліцы Няміга да аднайменнай станцыі метро і далей - пад мост і да новазбудаванага гандлёвага цэнтра. Тым не менш, ніякай нервовасці ў людзей няма: наадварот, пануе святочны настрой, піша TUT.BY.

Паблізу, на рагу вуліцы Нямігі і праспекта Пераможцаў знаходзіцца і найстарэйшая ў Менску (яна пабудавана ў 1612 годзе) Кацярынінская царква. Тут таксама сёння можна набраць асвячонай вады. Чарга па яе крыху меншая і расцягнулася толькі да фірмовага цэнтра мабільнага аператара life :).

Асвячэнне вады праводзіцца сёння ва ўсіх праваслаўных цэрквах і саборах нашай краіны. Усе яны зазнаюць традыцыйны для такога свята наплыў вернікаў.

Напісаць каментар 171

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках