29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве прайшло шэсце памяці Маркелава і Бабуравай

5
У Маскве прайшло шэсце памяці Маркелава і Бабуравай

Антыфашысцкая акцыя ў памяць пра забітых адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай прайшла без здарэнняў.

Пра гэта паведаміў у Twitter лідар "Левага фронту" Сяргей Удальцоў.

"Акцыя памяці Маркелава і Бабуравай скончылася на Нікіцкім бульвары без эксцэсаў. Далей людзі ў прыватным парадку ідуць ускладаць кветкі", - напісаў Удальцоў.

Удзельнікі акцыі, што сабраліся а 14:30 у суботу на Цвярскім бульвары, прайшлі калонай да канца маршруту каля дома нумар 13, дзе іх шлях перацялі металічныя агароджы. Далей людзі, якія сабраліся, згарнуўшы плакаты і сцягі, адправіліся невялікімі групамі да станцыі метро "Крапоткінская" на месца забойства Маркелава і Бабуравай, каб ускласці там кветкі, піша "Росбалт".

Паводле ацэнак шэрагу СМІ, у шэсці бралі ўдзел да тысячы чалавек. МУС заявіла, што тых, хто сабраўся, было не больш за 500 чалавек, Удальцоў раней заявіў пра 2 тысячы ўдзельнікаў.

Маркелаў і Бабурава былі застрэленыя 19 студзеня 2009 у Маскве на вуліцы Прэчысценка адразу пасля прэс-канферэнцыі адваката. Вінаватымі ў справе аб забойстве былі прызнаныя Нікіта Ціханаў і Яўгеній Хасіс, прысуджаныя да пажыццёвага тэрміну і 18 гадоў калоніі адпаведна. Паводле звестак следства, яны ўчынілі злачынства ў сувязі з актыўным удзелам Маркелава ў антыфашысцкім руху і вядзенні ім прафесійнай дзейнасці ў абароне асоб, якія прытрымліваюцца антыфашысцкай ідэалогіі.

Фота «Новая Газета»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках