28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія гандбалісты выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату свету

13
Беларускія гандбалісты выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату свету

Зборная Беларусі ўпэўнена перамагла ў каманды Саудаўскай Арабіі ў апошнім матчы групы C чэмпіянату свету ў гандболе.

Падапечныя Юрыя Шаўцова перамаглі ў вызначальным двубоі з лікам 33:15 (18:5), піша БелаПАН.

Напачатку матча нашы спаборнікі павялі з лікам 3:1, пасля чаго выдатную гульню паказаў брамнік беларусаў Віталь Чарапенька, які здзейсніў за матч 20 паратункаў. Пасля першага тайма Беларусь вяла з лікам 18:5, што дазволіла Юрыю Шаўцову даць магчымасць перадыхнуць лідарам зборнай. Выніковы лік двубою - 33:15.

Такім чынам, беларускія гандбалісты ўвайшлі ў лік 16 лепшых камандаў планеты. У 1/8 фіналу ім трэба будзе сустрэцца з пераможцам групы D, дзе на першае месца прэтэндуюць зборныя Гішпаніі і Харватыі, якія сёння ўвечары сустрэнуцца паміж сабой.

У групе С таксама пройдуць два заключныя матчы: Польшча - Паўднёвая Карэя і Сербія - Славенія. Палякі, славенцы і сербы таксама выйшлі ў 1/18 фіналу сусветнага першынства. З іншых груп барацьбу за медалі прадоўжаць зборныя Германіі, Францыі, Бразіліі, Туніса, Даніі, Расеі, Ісландыі, Македоніі, Гішпаніі, Харватыі, Венгрыі і Алжыра.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках