20 красавiка 2024, Субота, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес упаў у кому?

74
Чавес упаў у кому?

Венесуэлу ўзрушыла вестка аб тым, што Чавес у коме. Віцэ-прэзідэнт краіны запэўнівае, што ён у прытомнасці.

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, які перанёс у пачатку снежня аперацыю ў сувязі з анкалагічным захворваннем, знаходзіцца ў прытомнасці, заявіў віцэ-прэзідэнт краіны Нікалас Мадура. Больш за тое, па яго словах, Чавес «у курсе», наколькі няпросты яго стан, сказаў ён у інтэрв'ю тэлеканалу Telesur.

«Ён цалкам усведамляе тое, у якім няпростым становішчы пасля аперацыі ён знаходзіцца», - цытуе Мадура ў сераду агенцтва AFP. Тым самым віцэ-прэзідэнт, які знаходзіцца ў Гаване разам з Чавесам, аспрэчыў паведамленні, якія з'явіліся напярэдадні ў прэсе, аб тым, што Чавес знаходзіцца ў штучнай коме.

Аб жаласным стане Чавеса, у прыватнасці, паведамляла іспанскае выданне АВС. Крыніцы газеты сцвярджалі, што жыццё прэзідэнта падтрымліваецца штучна і ў любы момант можа быць прынята рашэнне аб адключэнні яго ад апаратуры, што фактычна будзе азначаць яго смерць.

Між тым міністр навукі і тэхналогіі Венесуэлы Хорхе Арэаса раней заклікаў суграмадзян не верыць чуткам аб крытычным стане здароўя Чавеса. Афіцыйныя прадстаўнікі ўладаў Венесуэлы сцвярджаюць, што стан Чавеса стабільны.

На 10 студзеня прызначаная інаўгурацыя Чавеса на пасадзе прэзідэнта Венесуэлы на новы тэрмін - да 2019 года. У сувязі з хваробай кіраўніка дзяржавы не выключалася магчымасць пераносу працэдуры на больш позні тэрмін і нават прынясення Чавесам прысягі ў амбасадзе Венесуэлы ў Гаване.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках