У менскіх тэлесетках спорт замянілі на культуру
53- 2.01.2013, 11:14
З 1 студзеня ў Менскіх тэлевізійных інфармацыйных сетках (МТІС) адключаны канал «Еўраспорт».
Прычына - недагаворанасць па аплаце. Цяпер замест «Еўраспорту» транслюецца расейскі канал «Культура».
Таксама з 1 студзеня зніклі тэлеканалы Nickelodeon, пазнавальны Animal Planet, а таксама CBS Drama, CBS Reality, «Совершенно секретно», + ТБ, AXN Sci-Fi, піша «Наша Нiва».
Нагадаем, МТІС - галоўны менскі кабельны аператар. Яго паслугамі карыстаецца каля 85% насельніцтва горада.