16 красавiка 2024, aўторак, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі забітых падчас авіяналёту на прадмесце Дамаска

19
Дзясяткі забітых падчас авіяналёту на прадмесце Дамаска

Некалькі дзясяткаў чалавек былі забітыя ў выніку авіяналёту на паліўную станцыю ў прадмесці Дамаска.

Пра гэта паведамляюць актывісты сірыйскай апазіцыі, паведамляе ВВС.

Сведкі з Дамаска распавядаюць аб жудасных сцэнах, якія адбыліся пасля налёту на паліўную станцыю ў прадмесці Дамаска Млейха.

У інтэрнэце быў змешчаны відэазапіс, на якім можна бачыць абвугленыя целы і падпаленыя аўтамабілі.

Сірыйскія апазіцыйныя групы кажуць, што з пачатку антыўрадавага паўстання ў 2011 годзе ў краіне было забіта больш за 44 тысяч чалавек.

Са слоў актывістаў, што падае агенцтва Reuters, вайсковыя самалёты атакавалі станцыю, куды толькі што прывезлі паліва.

Яны сцвярджаюць, што найменей 30 чалавек былі забітыя. Паводле іншых груп актывістаў, колькасць забітых не меншая за 50.

Гэтыя звесткі пакуль не могуць быць спраўджаныя.

Млейха не з'яўляецца апазіцыйнай цытадэллю, і ад налёту пацярпелі, галоўным чынам, цывільныя асобы.

Сярод забітых і параненых шмат жанчын і дзяцей.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках