25 красавiка 2024, Чацвер, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Хаменка аднаўляе «Калядныя сустрэчы»

Алег Хаменка аднаўляе «Калядныя сустрэчы»

Вялікі калядны канцэрт адбудзецца 7 студзеня ў менскім клубе Loft.

Музыка разам з гуртом «Палац» пакажа сваю новую праграму «Кола грукатала» ў клубным фармаце. Святочную атмасферу дапамогуць стварыць групы Dzivasil і Guda.

«Усе нашы традыцыі прывязаныя да вясковага асяроддзя, а пра тое, як святкаваць Каляды ў горадзе, ніхто не задумваўся. Мы прапануем свой варыянт. Мы прыдумалі такі фармат - нешта сярэдняе паміж фэстам і сяброўскай вечарынай, на якую мы запрашалі як рок-, так і поп-зорак, - паведаміў БелаПАН Алег Хаменка. - Істотна не толькі царкоўнае святкаванне гэтага дня, важна, каб свята Божага Нараджэння адзначалася яшчэ і грамадой. Мы хочам закласці такую традыцыю, каб кожны гарадскі жыхар ведаў, як можна калядаваць, якія песні спяваць, якія стравы есці».

У час паказу праграмы «Кола грукатала» ў клубе Loft гледачоў акрамя спеваў, конкурсаў і сюрпрызаў чакае адмысловае меню, з якога кожны зможа выбраць традыцыйныя беларускія калядныя стравы.

«Калядныя сустрэчы» Алег Хаменка з паплечнікамі пачаў праводзіць у 1997 годзе. Канцэрты ладзіліся на розных пляцоўках: у Палацы культуры МАЗ, тэатры эстрады, Купалаўскім тэатры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках