29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белсат» пра каханак Лукашэнкі і сапраўдных жанчын (Відэа)

120
«Белсат» пра каханак Лукашэнкі і сапраўдных жанчын (Відэа)

Беларускі дыктатар, як Кадафі, атачыў сябе палюбоўніцамі.

Аб ролі жанчын у асяроддзі кіраўніка Беларусі разважала ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна.

Журналістка падкрэсліла, што функцыя першай дамы – вельмі важная ў кожнай краіне, аднак Беларусь тут вынятак. Для нашай краіны гэта неактуальна, мяркуе яна: «У Беларусі кіруе дыктатар. Хто б ні быў поруч з дыктатарам, не можа быць першаю лэдзі».

Прыгожыя мадэлі і спявачкі, якія з'яўляюцца з Лукашэнкам на афіцыйных імпрэзах, са слоў Радзінай, ніколі не стануць першымі лэдзі. Журналістка параўнала гэтых жанчын з палюбоўніцамі з гарэма Кадафі.

Сын Коля поруч з Лукашэнкам, на думку Радзінай, няшчаснае дзіця, якога забралі ў маці дзеля прапаганды асобы дыктатара і ягонага рэжыму.

У сваю чаргу Галіна Лукашэнка, жонка правадыра, выклікае ў госці «Гарачага каментара» сімпатыю і павагу: «Відавочна, гэта прыстойная жанчына, якая не захацела жыць з ім».

Яшчэ адна жанчына, блізкая да Лукашэнкі, Лідзія Ярмошына, на думку рэдактара charter97.org, - фальсіфікатарка і злачынца: «Яна важная ў беларускай палітыцы, бо ўзначальвае механізм фальсіфікацый, пры дапамозе якога Лукашэнка чапляецца за ўладу, і ствараецца бачнасць, што яго выбірае народ».

Журналістка мяркуе, што на месцы Ярмошынай мог бы апынуцца і мужчына, які б выконваў загады аўтарытарнага лідара: «Гэта залежыць не ад роду, а ад ступені прадажнасці».

Сапраўдныя палітыкі-жанчыны на сённяшні дзень, на думку Наталлі Радзінай, - гэта тыя, якія змагаюцца за вызваленне сваіх несправядліва асуджаных уладамі мужоў і родных: Марына Адамовіч, Ірына Багданава, Ірына Красоўская, Ірына Халіп, Наталля Каляда, Вольга Бандарэнка.

Калі мужчын саджаюць у турмы, жанчыны павінны станавіцца палітыкамі, падкрэсліла госця «Белсата».

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках