20 красавiка 2024, Субота, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як загінуў Юрый Гумянюк. Новыя падрабязнасці

50
Як загінуў Юрый Гумянюк. Новыя падрабязнасці

У справе смерці журналіста і паэта Юрыя Гуменюка больш пытанняў, чым адказаў.

Родныя ў версію самазабойства не вераць. Карэспандэнт «Радыё Свабода» прыехаў на месца гібелі, каб высветліць падрабязнасці нечаканай смерці 43-гадовага Юрыя.

У пакоі паэта вялікі акварыум з рыбкамі, якімі ён вельмі любіў займацца, ніжэй стаіць партрэт маладога Юрыя. На стале - ноўтбук, настольны каляндар з апошнімі запісамі. Раней за гэтым сталом працаваў бацька Юрыя Ігар Іосіфавіч, які навучаў школьнікаў матэматыцы.

«Ён быў добрым да людзей, што здарылася, не ведаю, - кажа маці паэта. - Ён быў толькі вельмі засмучаны у той дзень».

Маці Юрыя Гуменюка Крысціна Казіміраўна распавяла:

«Міліцыя прыехала, а палове дванаццатай і што сказала? Што ён паслізнуўся і зваліўся з дзевятага паверху... Мы разам выйшлі, у пляменніцы дзень нараджэння быў 18-га, яна нас запрасіла, кажа: прыходзьце. Было хрышчэнне. І мы выйшлі, такі холад, і зайшлі ў аптэку валідолу купіць. Ён кажа ў аптэцы: мама, мне так халодна. Я кажу: ну так давай вернемся дадому. У аптэцы, там былі хлопцы, суседзі, перагаварыў з імі. І не стаў мяне чакаць, выбег. Я думаю: Госпадзе, мяне б пачакаў. Я выйшла з аптэкі. Прыйшла дадому, а яго няма. Думаю: ну куды ён прапаў? Халадэча такая: чакаю-чакаю, яго няма, а мабільнік ён не ўзяў. І я не ведала дзе ён знаходзіцца і што. І вось такія справы: чалавека няма».

Ад хаты Гуменюка на вул. В.Харужай, 18-1 да інтэрната, дзе загінуў Юрый, метраў 250. Ад інтэрната да аптэкі яшчэ метраў 300-350, яна знаходзіцца на рагу бульвара Ленінскага камсамола і праспекта Будаўнікоў.

Юрый Гумянюк быў апрануты ў чорнае паліто, на галаве берэт, меў пры сабе сумку.

Вахцёр інтэрната, дзе загінуў Юрый Гумянюк, распавяла:

«Як ён прайшоў - цяжка сказаць. Заўсёды глядзяць - свой гэта, жыхар інтэрната, або чужы. Чужога спыняюць, запісваюць - да каго ён ідзе. Жывуць у інтэрнаце людзі з розных арганізацый.

Як сказаў сведка: ён як на кухню зайшоў, так прама і пайшоў праз балкон, сам, на кухні балкон. Там блок: восем пакояў і кухня, а ў кухні балкон. Мы так разумеем, што ні да каго ён не прыходзіў... У сем гадзін вечара гэта было. Я прыйшла на восем на змену, то гэта ўжо было. Следчыя прыйшлі. Мы зразумелі так, што ён адмыслова прыйшоў. Можа, калі раз прыйшоў - як тут... У плане ў яго, відаць, было нешта такое. Адразу сказаць так ніхто не можа, таму што там нікога не было, адзін толькі хлопец, які прыбег увесь белы ад жаху. Які бачыў. Ён на кухні быў, посуд мыў. А гэты, кажа, як ішоў, так і пайшоў праз балкон. Я спытала яшчэ: што, у гурбу упаў? Сказаў: не, калі б у гурбу, то можа жывы застаўся б. А так ён упаў - там толькі тры сантыметры снегу было і аб асфальт галавой прама. Сказалі, ад галавы нічога не засталося. Галава ўся пабітая. Я прыйшла на працу, ён ужо ўпаў, без дзесяці восем прыйшла. Я на працу ішла з таго боку і бачыла, што фатаграфавалі. Яшчэ падумала: моладзь чамусьці ноччу фатаграфуецца. І хуткая стаяла. А сюды ўжо зайшла, то кажуць - следчыя фатаграфуюць. Людзі хадзілі глядзелі на тое месца, казалі, што ўжо нічога няма там. Як ён падаў сапраўды, не ведаю: там яшчэ вяроўкі віселі, ён усё вяроўкі парваў. Але упаў проста на галаву, плазам галавой уніз. Як плывец падае ў ваду, як я зразумела.

Няясна, да каго ён прыйшоў, але ясна, што ні ў каго ён не быў на дзевятым паверсе. Таму што там такі кантынгент, што ён не пойдзе. І там напэўна хадзілі следчыя апытвалі, і там практычна нікога не было на паверсе. Там адзін толькі што бачыў хлопец, і ўсё. Знізу смеццевыя бакі стаяць, ён як ішоў, так і пайшоў туды... Гэты хлопец прыбег наогул белы, які бачыў, што ён упаў. Ніякі. Ён адразу хуткую выклікаў. А што ўжо хуткая? На вахце міліцыю выклікалі і ўсё. Учора тут тры гадзіны следчыя і эксперты былі, тут на кухні. У восем гадзін як зайшлі туды, у адзінаццаць, у дванаццаць гадзін только выйшлі».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках