25 красавiка 2024, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аптовы гандаль упаў на 40%

14
Аптовы гандаль упаў на 40%

Паводле слоў намесніка міністра эканомікі, галоўнымі прычынамі правалу росту ВУП стала падзенне экспарту калію і нафтапрадуктаў.

Зніжэнне ў 2012 годзе аб'ёмаў аптовага гандлю за кошт падзення экспарту хлоркалію і некаторых відаў нафтапрадуктаў, скарачэнне інвестыцый у асноўны капітал і падзенне аб'ёмаў прамысловай вытворчасці ў шэрагу галін сталі прычынамі невыканання Беларуссю ў 2012 годзе прагнознага паказчыка па прыросце ВУП, паведаміў намеснік міністра эканомікі рэспублікі Аляксандр Ярашэнка.

«Рознічны тавараабарот у 2012 годзе склаў 114,1%, але гэта не дазволіла кампенсаваць падзенне ў аптовым гандлі, дзе на працягу практычна ўсяго года мы назіралі адмоўную дынаміку і па годзе выйшлі на падзенне аб'ёмаў у 40%», - сказаў А.Ярашэнка ў панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Ён падкрэсліў, што аптовы гандаль займае важкую пазіцыю ў фарміраванні прыросту ВУП. Па выніках года, паводле слоў намесніка міністра, уклад гандлю ў прырост ВУП склаў мінус 1,2%, перадае «Інтэрфакс».

«Гаворка ідзе аб зніжэнні продажаў калійных угнаенняў і некаторых відаў нафтапрадуктаў», - удакладніў А.Ярашэнка.

Ён таксама паведаміў, што ў 2012 годзе было зафіксавана падзенне ў аб'ёмах першаснай нафтаперапрацоўкі. «Па сырой нафце мы не змаглі выйсці на ўзровень 2011 года», - сказаў прадстаўнік Мінэканомікі.

Паводле яго слоў, таксама адмоўная дынаміка склалася ў такіх галінах прамысловасці, як тэкстыльная і гарбарна-абутковая вытворчасць.

А.Ярашэнка канстатаваў, што на працягу 2012 года ў Беларусі складаўся адмоўная дынаміка па прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал.

«Увесь год дынаміка інвестыцый была адмоўная, і па выніках года мы атрымалі зніжэнне амаль у 14%. Значную ролю ў фарміраванні адмоўнай дынамікі згулялі падаражэнне крэдытавання, абмежаванасць уласных сродкаў у прадпрыемстваў, а таксама абмежаванне агульнага крэдытавання эканомікі ў рамках дзяржаўных праграм», - сказаў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках