19 красавiка 2024, Пятніца, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца патрабуе кампенсацыі за забарону на выезд

5
Праваабаронца патрабуе кампенсацыі за забарону на выезд

Кіраўнік юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла патрабуе ад дзяржавы кампенсацыі маральнай шкоды за тое, што яго незаконна ўнеслі ў спісы невыязных.

21 студзеня ў Маскоўскім судзе Менску пачаўся судовы працэс паводле пазову праваабаронцы, піша «Народная воля».

Сваю маральную шкоду кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага хельсінскага камітэта ацэньвае ў суму, якая перавышае 260 еўра (або тры мільёны рублёў). Чакаецца, што пастанова суда будзе абвешчаная 23 студзеня.

Нагадаем, што ў 2012 годзе шмат якія грамадскія дзеячы Беларусі не змаглі пакінуць краіну. Так, 7 сакавіка мінулага года ў Вільню не прапусцілі лідара АГП Анатоля Лябедзьку і Аляксандра Дабравольскага, 10 сакавіка - Сяргея Калякіна і Віктара Карняенку. 11 сакавіка на памежным пераходзе з Літвой не выпусцілі з Беларусі праваабаронцу Валянціна Стэфановіча, які разам з жонкай і двума дзецьмі ў асабістых справах накіроўваўся ў Вільню. 14 сакавіка шэф-рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Дынько знялі на мяжы з цягніка «Менск – Вільня». Алегу Гулаку быў забаронены выезд з Беларусі на хадайніцтва Мінюста ў сувязі з цывільным пазовам, пра які ён нічога не чуў. Таксама за мяжу не выпускалі лідарку БАЖ Жанну Літвіну, праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, журналіста Міхаіла Янчука.

Напярэдадні начальнік управы нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генеральнай пракуратуры Павел Радзівонаў зрабіў заяву, сутнасць якой у тым, што апазіцыянерам, якія заклікаюць да санкцыяў у дачыненні да беларускага рэжыму, можа быць абмежаваны выезд за мяжу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках