19 красавiка 2024, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама прыняў прысягу перад тысячамі амерыканцаў

34
Абама прыняў прысягу перад тысячамі амерыканцаў

У Вашынгтоне ля Капітолія прайшла ўрачыстая 57-я цырымонія інаўгурацыі прэзідэнта ЗША.

На вачах у сотняў тысяч амерыканцаў Барак Абама прынёс прэзідэнцкую прысягу.

Жывую трансляцыю інаўгурацыі вялі вядучыя сусветныя тэлеканалы, піша РБК.

Барак Абама таксама сказаў урачыстую прамову, у якой акрэсліў свае погляды на развіццё краіны.

У прыватнасці, ён паабяцаў падтрымліваць дэмакратыю ва ўсім свеце, імкнучыся дзейнічаць мірным шляхам. З ягоных слоў, імкненні да міру і бяспекі не патрабуюць «вечнай вайны». Калі прэзідэнт згадаў заканчэнне вайны ў Іраку і Афганістане, сярод слухачоў пачуліся воплескі.

«Амерыканцамі нас робіць нашая вернасць ідэі дэмакратыі», - адзначыў Б.Абама, дадаўшы, што сёння доўжыцца няспынны шлях рэалізацыі неад'емных правоў, замацаваных у канстытуцыі. «Захаванне нашай індывідуальнай свабоды патрабуе калектыўных дзеянняў», - сказаў ён. Прэзідэнт таксама надаў увагу праблеме глабальнага пацяплення, адзначыўшы, што задача ЗША - захаваць планету.

Што да ўнутранай палітыкі, Барак Абама сказаў, што «вялікая нацыя павінна клапаціцца пра ўразлівыя пласты насельніцтва», маючы на ўвазе тых, што пацярпелі ад стыхійных бедстваў.

«Мы разумеем, што састарэлыя праграмы ўжо не адпавядаюць патрэбам нашага часу. Мы павінны выкарыстоўваць новыя ідэі і тэхналогіі, каб абнавіць наш урад, перарабіць нашу падатковую сістэму, рэфармаваць адукацыю і забяспечыць нашым грамадзянам атрыманне навыкаў, якія ім патрэбныя, каб працаваць больш інтэнсіўна, вучыцца больш і дасягаць больш высокіх мэт. Але нягледзячы на тое, што сродкі мяняюцца, нашы мэты застаюцца ранейшымі - гэта народ, які ўзнагароджвае намаганні і мэтанакіраванасць кожнага амерыканца. Гэта тое, што складае сапраўдны сэнс нашай веры», - сказаў прэзідэнт.

Пасля ўрачыстай часткі ля Капітолія, дзе запланаваны выступ розных зорак эстрады, новы прэзідэнт накіруецца да Белага дому, там а 23:30 пачнецца парад.

Напярэдадні Абама прыняў службовую прысягу ў неафіцыйнай абстаноўцы. На закрытай цырымоніі ў Белым доме ён быў прыведзены да прысягі на другі чатырохгадовы тэрмін у прысутнасці найбліжэйшага атачэння - сям'і і палітычных паплечнікаў.

Згодна з Канстытуцыяй ЗША, прэзідэнт павінен прымаць службовую прысягу менавіта 20 студзеня. Сёлета гэты дзень выпаў на нядзелю, таму цырымонія паўтораная для шырокай грамадскасці сёння, 21 студзеня.

Нагадаем, Барак Абама быў абраны прэзідэнтам ЗША ў 2009г. У лістападзе 2012 года палітык быў пераабраны на пасаду прэзідэнта, апярэдзіўшы ў ходзе перадвыбарнай гонкі кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Міта Ромні.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках