23 красавiка 2024, aўторак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВНУ зноў падымаюць кошты

57
ВНУ зноў падымаюць кошты

У канцы мінулага года Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца з коштам навучання ў ВНУ, які ў Беларусі працягвае расці.

Некаторыя навучальныя ўстановы чакаць «разборак» не сталі і цэннік паднялі. У Міністэрстве адукацыі кажуць, што пайсці на такі крок будуць вымушаныя і астатнія.

Па словах міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, кошт навучання ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах зноў узрасце, што звязана з павелічэннем з 1 студзеня 2013 года тарыфнай стаўкі першага разраду, піша onliner.by.

«Натуральна, што ўслед за павелічэннем тарыфнай стаўкі першага разраду павінны вырасці і зарплаты прафесарска-выкладчыцкага складу. А значыць, плата за навучанне будзе пераглядацца», - заявіў Маскевіч.

Па словах міністра, сёння студэнты платнай формы навучання не пакрываюць усе выдаткі, якія нясе ВНУ. Напрыклад, у БДУ студэнты-платнікі аплачваюць толькі 42% усіх выдаткаў.

«Не варта думаць, што ўсе грошы, якія ўносяцца студэнтамі платнай формы навучання, ідуць на зарплаты выкладчыкам, - кажа Сяргей Маскевіч. - У гуманітарных ВНУ на кожнага выкладчыка сёння прыходзіцца 10 студэнтаў. Дапусцім, кожны з іх уносіць за сваё навучанне ў сярэднім штогод 10 млн рублёў. У гэтым выпадку зарплата выкладчыка павінна была б перавышаць 8 млн. штомесяц. Але на самай справе гэта не так. Ёсць і іншыя артыкулы выдаткаў на падрыхтоўку спецыялістаў - тыя ж камунальныя плацяжы».

Чаго чакаць студэнтам? Чыноўнікі лічаць, што плата за навучанне ўзрасце прапарцыйна росту зарплат. Канкрэтныя лічбы пакуль не называюць.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках