28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Клімавічах арыштаваны «дэпутат» райсавета?

18
У Клімавічах арыштаваны «дэпутат» райсавета?

Па неафіцыйнай інфармацыі, 16 студзеня супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі ў Клімавічах «дэпутата» Сяргея Аўхіменку.

Ён з'яўляецца адначасова намеснікам дырэктара адной з будаўнічых арганізацый горада і «дэпутатам» Клімавіцкага раённага савета народных «дэпутатаў» 26 склікання, піша ПЦ «Вясна».

Па словах жыхароў Клімавіч, якія выпадкова сталі сведкамі падзеі, затрымалі Аўхіменку на вуліцы перад уваходам у арганізацыю, дзе ён працуе. Невядома, прадстаўнікі якой сілавой структуры яго затрымлівалі, так як супрацоўнікі праваахоўных органаў былі ў цывільным. Як кажуць некаторыя сведкі, іх дзеянні здымаліся на відэакамеру.

Па неафіцыйнай інфармацыі, «дэпутат» райсавета затрыманы за парушэнні КК РБ у дзейнасці будаўнічай арганізацыі, дзе ён працуе намеснікам кіраўніка. Супрацоўнікаў гэтай арганізацыі нібыта пачалі выклікаць на допыты ў якасці сведак.

Пракуратура і іншыя дзяржаўныя органы пакуль ніяк не каментуюць гэта затрыманне. Магчыма, адсутнасць афіцыйных паведамленняў тлумачыцца тым, што намеснік дырэктара будаўнічай арганізацыі адначасова з'яўляецца «дэпутатам».

Адзін з жыхароў Клімавіч распавёў: «У сераду 16 студзеня некалькі чалавек распавялі мне пра тое, што адбылося. Былі нават людзі, якія сцвярджалі, што бачылі гэта на ўласныя вочы. Да таго ж стала вядома, што некаторых мясцовых жыхароў пачалі выклікаць на допыты. Падзею абмяркоўваюць усе Клімавічы, а ўладныя структуры адмоўчваюцца».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках