25 красавiка 2024, Чацвер, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзьку «забыліся» запрасіць у суд

14
Лябедзьку «забыліся» запрасіць у суд

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька аштрафаваны за ўдзел у «несанкцыянаваным пікетаванні».

Адпаведнае апавяшчэнне палітык атрымаў раніцай 22 студзеня, піша «Белорусский партизан».

Суддзя суда Савецкага раёна Менска Зміцер Паўлючэнка 15 студзеня ўстанавіў, што Анатоль Лябедзька «прыняў удзел у несанкцыянаваным Менгарвыканкамам вулічным пікетаванні, раздаваў мінакам улёткі фармату А-4, з загалоўкам «Прынцыповая пазіцыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі і яе прыхільнікаў па прыватызацыі дзяржуласнасці. У нас скралі выбары, каб прадаць краіну», чым парушыў арт. 10 закона Рэспублікі Беларусь N 114 ад 30.12.1997 года «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

«Па-першае, суддзя Паўлючэнка нічога не ўстанаўліваў, а слова ў слова перапісаў пратакол, які згатавалі ў РУУС.

Па-другое, мяне проста «забыліся» запрасіць на разгляд пытання ў судзе. Праўда ў пастанове гаворыцца, што я не з'явіўся ў судовае пасяджэнне, але гэта адкрытая хлусня. Я б не адмовіў сабе ў задавальненні прысутнічаць у працэсе з такім абсурдным абвінавачаннем.

Па-трэцяе, і гэта пазітыўная выснова, улады жудасна не жадаюць тэму прыватызацыі рабіць публічнай, і гатовыя ісці на любыя дзеянні, толькі б не дапусціць нашых камунікацый з людзьмі», - адзначыў з нагоды судовага рашэння Анатоль Лябедзька.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках