29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік старшыні Нацбанка: «Хто не разумее словы, атрымае па галаве»

72
Намеснік старшыні Нацбанка: «Хто не разумее словы, атрымае па галаве»

Сяргей Дубкоў прыгразіў жорсткімі санкцыямі беларускім банкам.

Нацбанк Беларусі абяцае ўвесці іх у выпадку невыканання нарматыўных патрабаванняў па анансаванні ўмоў крэдытавання, якія ўступілі сёння ў сілу, - абвешчаная адсоткавая стаўка па крэдыце павінна ўключаць усе дадатковыя плацяжы і камісіі, піша АФН.

Разам з тым, рэгулятар не разглядае магчымасць рэгулявання рынку крэдытаў праз увядзенне максімальнай дазволенай адсоткавай стаўкі.

«У нас дастаткова шырокі інструментар - ад правядзення прафілактычных размоў да пазбаўлення ліцэнзійных паўнамоцтваў», - заявіў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Нацбанка Беларусі Сяргей Дубкоў.

Паводле яго слоў, банкі па розных прычынах могуць у кароткатэрміновай перспектыве «падмануць і сябе і рэгулятара», але нічым добрым такі падыход да банкаўскай дзейнасці ў Беларусі не скончыцца.

«Хто не разумее словы, атрымае па галаве. Кажу шчыра», - заявіў намеснік старшыні Нацбанка РБ.

Разам з тым, Дубкоў сказаў, што Нацбанк не разглядае магчымасць адміністрацыйнага абмежавання адсоткавых ставак па крэдытах за кошт увядзення максімальна дапушчальнай стаўкі.

«У цяперашні час сітуацыя не з'яўляецца ні крытычнай, ні праблемнай для прымянення такога інструмента», - сказаў намеснік старшыні НБ РБ.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках