20 красавiка 2024, Субота, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакер з Гародні асуджаны на 2 гады

36
Хакер з Гародні асуджаны на 2 гады

Хакер міжнароднага ўзроўню з Гародні асуджаны на 2 гады з адтэрміноўкай выканання пакарання на 2 гады.

Пра гэта сёння паведамілі на прэс-канферэнцыі ва ўправе Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці.

Як адзначыў, адказваючы на пытанне БелТА, начальнік следчай управы УСК вобласці Андрэй Яўлаш, у Гародні паспяхова скончылася расследаванне справы ў дачыненні да хакера міжнароднага ўзроўню. Гарадзенскія следчыя атрымалі інфармацыю аб падазраваным праз міжнародныя каналы.

38-гадовы жыхар абласнога цэнтра з вышэйшай адукацыяй, афіцыйна не працуе, распаўсюджваў шкодныя праграмы, якія блакуюць кампутар у выпадку, калі карыстальнік заходзіць на пэўныя сайты. Для разблакоўкі прапаноўвалася пералічыць пэўную суму. Шкодныя праграмы распаўсюджваліся на тэрыторыі ЗША, Канады і Мексікі.

Следчыя ўправы супольна з супрацоўнікамі УУС адсочвалі дзейнасць хакера ў рэжыме рэальнага часу і затрымалі непасрэдна ў момант здзяйснення ім супрацьпраўных дзеянняў. Справа была накіраваная ў суд Кастрычніцкага раёна Гародні.

Гарадзенец пайшоў насустрач следству і кампенсаваў шкоду пацярпелым - больш за Br300 млн. Суд прысудзіў абвінавачанага да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на 2 гады.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках