25 красавiка 2024, Чацвер, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК пацвярджае арышт «дэпутата»

14
СК пацвярджае арышт «дэпутата»

«Дэпутат» Клімавіцкага райсавета, намеснік начальніка Клімавіцкай ПМК-256 Сяргей Аўхіменка затрыманы паводле падазрэння ў крадзяжы праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.

«Пракуратурай Клімавіцкага раёна распачатая крымінальная справа ў дачыненні да дэпутата Клімавіцкага райсавета. Для арганізацыі расследавання справа была накіраваная ва ўправу Следчага камітэта Магілёўскай вобласці», - паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца СК Беларусі Юлія Ганчарова.

Паводле ейных слоў, дзеянні падазраванага кваліфікаваныя паводле ч. 1 арт. 210 КК (крадзеж праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).

Цяпер «дэпутат» знаходзіцца пад вартай.

Як адзначыла Ганчарова, гэтая справа нестандартная, бо суб'ект - службовая асоба ды яшчэ і дэпутат. Сяргей Аўхіменка ў ПМК-526 больш не працуе, паведамілі ў будаўнічай арганізацыі.

Аўхіменка быў затрыманы днём 16 студзеня проста на вуліцы пры сведках, распавёў адзін з мясцовых жыхароў. З ягоных слоў, цяпер на допыты выклікаюць іншых работнікаў Клімавіцкай ПМК.



Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках