20 красавiка 2024, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальныя сцягі ў цэнтры Гомеля

12

Актывісты кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» адсвяткавалі паўстанне 1863-1864гг. вывешваннем бел-чырвона-белага сцяга ў цэнтры Гомеля.

«У 1863-1864гг. народ не пабаяўся выступіць супраць рускага царызму. У параўнанні з імперыяй іх была маленькая жменька, але ідэя нацыянальнай барацьбы і свабоды перавысіла страх. Упершыню ў гады паўстання рэвалюцыянеры змагаліся не толькі за аднаўленне Рэчы Паспалітай, а і за новую дзяржаву - Беларусь. Царызм патапіў паўстанне ў крыві, але ідэі, якія зарадзіліся падчас паўстання, далі штуршок для стварэння нашай дзяржавы. Вывесіўшы гістарычны сцяг мы ўшаноўваем памяць усіх, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць.

Парламент Літвы афіцыйна абвясціў 2013 год «Годам паўстання 1863 г.». А ў Гомелі нават няма ні вуліцы, ні помніка, прысвечанага падзеям і героям 1863-1864гг.», - заявіла ўдзельніца акцыі Наталля Крывашэй сайту spasemstranu.com.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках