За фота з партрэтам Бяляцкага - на допыт
7- 23.01.2013, 13:34
Наваполацкага актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Сяргея Малашэнка выклікаюць «на размову» аб фатаграфіі з партрэтам Алеся Бяляцкага.
22 студзеня дадому да маці Сяргея Малашэнка прыйшоў участковы. Аднак маці актывіста сказала, што яны разам не жывуць і параіла шукаць яго па месцы жыхарства.
Пра гэта актывіст распавёў сайту freeregion.info.
«Маці патэлефанавала мне і паведаміла, што мяне шукае ўчастковы, я яму ператэлефанаваў. Участковы сказаў, што не ведае, хто мяне шукае і папрасіў ператэлефанаваць праз дзве гадзіны. Праз гадзіну ён ператэлефанаваў сам і перадаў трубку тэлефона старэйшаму па званню. Мяне паставілі ў вядомасць, што 23 студзеня гэтага года я выкліканы на допыт у Наваполацкі ГАУС па адрасе вул. Дзяржынскага 2», - распавёў Малашэнак. - Я сказаў, што мне патрэбны афіцыйны дакумент: хто і ў якасці каго мяне выклікае на допыт. На што ўчастковы мне адказаў, што калі патрэбная позва, то можна яе зараз падвезці ў любое месца. У выніку мы дамовіліся, што позву пакінуць у паштовай скрыні. Аднак сёння на працягу дня позву я не атрымаў і таму нікуды ісці не збіраюся».
Сяргей адзначае, што падставай для размовы стала акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім і з гродзенскімі праваабаронцамі.