18 красавiка 2024, Чацвер, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя не спяшаецца заключаць кантракт з БКК

5
Індыя не спяшаецца заключаць кантракт з БКК

Індыя ўстрымліваецца ад заключэння кантракта з Беларускай калійнай кампаніяй на пастаўкі калійных угнаенняў з-за празмернасці гэтай прадукцыі на рынку.

Пра гэта паведаміў амбасадар Індыі ў Беларусі Манодж Бхарці, перадае «Інтэрфакс».

«Калійныя ўгнаенні - гэта тое, на што ідзе шмат дзяржаўных субсідый, але па прычыне рэцэсіі ў 2012 годзе ўрад Індыі скараціў свае датацыі. Таму кошты на калійныя ўгнаенні на індыйскім рынку выраслі, а спажыванне з прычыны гэтага скарацілася», - заявіў Бхарці.

Ён дадаў, што такая сітуацыя выклікала празмернасць прадукцыі на індыйскім рынку. «У індыйскіх пастаўшчыкоў калійных угнаенняў з-за гэтага ўтварыліся вялікія запасы, якія не распрададзеныя. Таму ў іх не было неабходнасці заключаць новыя кантракты», - сказаў дыпламат.

Амбасадар таксама паведаміў, што чарговы раунд перамоваў па пастаўках калію можа прайсці праз 2-3 тыдні. «Ужо прайшоў першы раўнд перамоваў, наступны этап чакаецца праз 2-3 тыдні. Спадзяемся, што ён будзе апошнім», - сказаў дыпламат.

Індыя і Кітай з'яўляюцца асноўнымі спажыўцамі беларускага хлоркалію. Кантракт з Кітаем быў заключаны ў сярэдзіне студзеня, пры гэтым кошт была зніжаны з 470 да 400 даляраў за тону.

Папярэдні кантракт БКК з Індыяй быў заключаны ў жніўні 2011 года да канца сакавіка 2012 года па 490 даляраў за тону.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках