20 красавiка 2024, Субота, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славеніі страйкуюць тысячы работнікаў дзяржсэктара

8
У Славеніі страйкуюць тысячы работнікаў дзяржсэктара

Некалькі дзясяткаў тысяч работнікаў дзяржсэктара зладзілі ў сераду масавыя акцыі пратэсту ва ўсёй Славеніі.

Асноўнае патрабаванне пратэстоўцаў - адстаўка дзейнага кабінета міністраў на чале з Янэзам Яншам, які раней абвясціў аб намеры скараціць на 5% выдаткі на дзяржсэктар, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на славенскія СМІ.

"Мы заслугоўваем большага, Янша - сыходзь! Гульня скончаная. Нам не так страшна, як павінна быць табе", - выкрыквалі дэманстранты падчас акцыі пратэсту ў Любляне.

На думку кіраўніка прафзвяза работнікаў бюджэтнай сфэры Славеніі, Браніміра Штрукеля, гэтак масавая акцыя пратэсту можа прадказваць блізкую адстаўку Я.Яншы.

"Мы чакаем, што гэтыя масавыя дэманстрацыі паскораць працэс сыходу ў адстаўку дзейнага ўрада і, цалкам магчыма, правядзення датэрміновых выбараў", - адзначыў ён.

Прафзвязавы лідар таксама падкрэсліў, што ў тым выпадку, калі сітуацыя не зменіцца і цяперашні кабінет міністраў застанецца ва ўладзе, прафзвязы маюць намер праводзіць такія пратэстныя акцыі да таго часу, пакуль улады не ўступяць з імі ў дыялог.

Паводле звестак, усяго ў акцыях пратэсту ва ўсёй краіне ўзялі ўдзел каля 100 тыс. дзяржслужбоўцаў, з ліку якіх каля 15 тыс. выйшлі на вуліцы славенскай сталіцы.

Пратэстныя акцыі прычыніліся да закрыцця школ і ўніверсітэтаў ва ўсёй краіне, у той час як супрацоўнікі праваахоўных і медыцынскіх устаноў выконвалі толькі базавыя, некваліфікаваныя паслугі.

Удзел у дэманстрацыях супрацоўнікаў славенскіх мытных службаў прычыніўся да сур'ёзных парушэнняў транспартных зносін і грузаперавозак на славенска-харвацкай мяжы, адзначаюць мясцовыя СМІ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках