25 красавiка 2024, Чацвер, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка выйшла ў фінал Australian Open

67
Азаранка выйшла ў фінал Australian Open

Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал Australian Open.

У паўфінальным паядынку адзіночнага разраду лепшая беларуская тэнісістка выйграла ў амерыканкі Слоан Стывенс (25-ы нумар сусветнага рэйтынгу) у двух сэтах - 6:1, 6:4. Першую партыю Вікторыя Азаранка выйграла без асаблівага напружання за 33 хвіліны, а вось у другім сэце 19-гадовая амерыканская тэнісістка навязала ёй барацьбу і прымусіла беларуску пахвалявацца, адыграўшы 5 матчболаў. Прычым падчас другога сэта Вікторыя атрымала траўму, і пасля 9-га гейма ёй спатрэбілася дапамога лекара. Але ў выніку клас Вікторыі Азаранка адбіўся, і яна ў другі раз будзе гуляць у фінале першага ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема», паведамляе БелТА.

Да гэтага выйгрышу 23-гадовая менчанка на кортах «Мельбурн-парку» атрымала яшчэ пяць перамог: над румынскай тэнісісткай Монікай Нікулеску (49) - 6:1, 6:4, грэчанкай Элені Даніліду (94) - 6:1, 6:0, амерыканкай Джэймі Хэмптан (63) - 6:4, 4:6, 6:2, а таксама расеянкамі Аленай Веснінай (47) - 6:1, 6:1 і Святланай Кузняцовай (75) - 7:5, 6:1.

У іншым паўфінале другая ракетка свету расеянка Марыя Шарапава нечакана лёгка прайграла кітайскай тэнісістцы На Лі (6) - 2:6, 2:6.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках