24 красавiка 2024, Серада, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК: Падазраваных у нападзе на амбасаду Літвы няма

13
СК: Падазраваных у нападзе на амбасаду Літвы няма

Беларускія следчыя пакуль не ўстанавілі падазраваных у крымінальнай справе па факце закіду амбасады Літвы ў Менску бутэлькамі з гаручай сумессю.

«Пакуль падазраваных няма. Ідзе напружаная следчая і аператыўна-вышуковая праца», - заявіў старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў у інтэрв'ю, апублікаваным у газеце «Советская Белоруссия».

Кіраўнік Следчага камітэта паведаміў, што «беларускім бокам да гэтага часу не атрыманыя відэазапісы камер вонкавага назірання амбасады». «Трэба разумець, што гэта няпростая дыпламатычная працэдура. Таму праз Генеральную пракуратуру накіраванае даручэнне аб аказанні прававой дапамогі кампетэнтным установам юстыцыі Літвы», - сказаў Шаеў. Ён выказаў надзею на тое, што «просьба будзе задаволеная, тады следства прыступіць да вывучэння і ацэнкі гэтых відэазапісаў».

Як паведамлялася, у пачатку лістапада мінулага года на тэрыторыю амбасады Літвы ў Беларусі праз плот былі кінутыя дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава». «Яны загарэліся, але нашым паліцыянтам удалося іх затушыць. Дзякуючы выпадковасці шкоды ніякай не было, хоць наступствы маглі быць і горш», - заявіў тады літоўскі амбасадар Лінас Лінкявічус.

Следчым камітэтам была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках