28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста БХД затрымалі за фота з партрэтам Бяляцкага

7
Актывіста БХД затрымалі за фота з партрэтам Бяляцкага

Наваполацкі актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі БХД хадзіў на пошту, каб адправіць скаргу кіраўніку гарадзкой міліцыі на дзеянні яго падначаленых.

На зваротным шляху яго затрымалі каля ўласнага пад'езда, перадае «Радыё Свабода».

Скарга Сяргея Малашанка ў міліцыю непасрэдна звязаная з яго затрыманнем. Два дні таму яго па тэлефоне выклікалі на допыт - каб патлумачыў, як у інтэрнэце з'явіліся яго фатаграфіі з партрэтам Алеся Бяляцкага.

Наваполацкі актывіст папярэдзіў, што пойдзе на допыт толькі з позвай. Калі ён знайшоў позву ў паштовай скрыні, на ёй не было пазначана, ні ў якасці каго яго выклікаюць, ні па якой справе, таму ён зноў адмовіўся ісці.

«Я казаў старэйшаму ўчастковаму інспектару, што ўсё павінна быць па законе. А ён сказаў, што мне «павінна быць дастаткова аднаго яго тэлефоннага званка». І што мяне прыцягнуць сілай, калі я не прыйду сам. Так яно і здарылася», - распавёў актывіст.

Малашанак знаходзіцца ў Наваполацкай міліцыі.

16 студзеня тлумачэнні ў міліцыі даваў яшчэ адзін актывіст, Яўген Парчынскі. Парчынскі і Малашанак сфатаграфаваліся з партрэтамі Алеся Бяляцкага на ганку суда ў Наваполацку, потым Малашанак сфатаграфаваўся адзін на ганку Наваполацкага ГАУС. Па словах актывіста, гэта было зроблена ў знак салідарнасці з палітвязнем Алесем Бяляцкім.

Потым фота выклалі ў інтэрнэт - ужо ў знак салідарнасці з гродзенскімі праваабаронцамі, якіх аштрафавалі па факце з'яўлення падобных здымкаў у інтэрнэце «за правядзенне несанкцыянаванай акцыі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках