19 красавiка 2024, Пятніца, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-старшыня «Беллегпрама» Нарышкін узначаліў НС «ІнтэрПэйБанка»

7
Экс-старшыня «Беллегпрама» Нарышкін узначаліў НС «ІнтэрПэйБанка»

Былы кіраўнік дзяржаўнага канцэрна «Беллегпрам» Эдуард Нарышкін заняў пасаду старшыні Назіральнага савета ЗАТ «ІнтэрПэйБанка» (раней ЗАТ «Крэдэксбанк»).

Ён заняў пост у якасці прадстаўніка асноўнага акцыянера банка - расейскага ТАА «Альянс Іпатэка», піша «Інтэрфакс».

Як паведамлялася, раней Нарышкін папрацаваў у «ТНК Бі-Пі Захад» (даччынае беларускае прадпрыемства вядомага расейскага нафтавага канцэрна) намеснікам дырэктара па сувязях з органамі ўлады.

У прэс-рэлізе банка сказана, што ЗАТ «ІнтэрПэйБанк» з'яўляецца правапераемнікам усіх правоў і абавязкаў ЗАТ «Крэдэксбанк», у тым ліку па банкаўскіх укладах фізічных асоб.

Новае найменне банка будзе выкарыстоўвацца пры заключэнні здзелак, правядзенні разлікаў і ва ўзаемаадносінах з контрагентамі з 1 лютага 2013 года.

Як паведамлялася, расейскія кампаніі ТАА «Альянс Іпатэка» і ЗАТ «Старбанк» у канцы снежня купілі беларускі банк ЗАТ «Крэдэксбанк», які ў траўні мінулага года быў абвінавачаны Мінфінам ЗША ў адмыванні грошай, і перайменавалі яго ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк».

Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, 28 снежня 2012 года на пазабіржавым рынку зарэгістраваныя дзве здзелкі з акцыямі ЗАТ «Крэдэксбанк» на агульную суму Br209,49 млрд ($24,5 млн). У агульнай колькасці прададзена 84 тыс. 707 акцый банка, што складае 98,82% статутнага фонду. Кошты продажу акцый перавысілі намінал на 41%.

Новымі акцыянерамі банка сталі ААТ «Альянс Іпатэка» (79,1% акцый) і ЗАТ «СтарБанк» (19,72%). Абедзве кампаніі з'яўляюцца рэзідэнтамі Расеі. Трэці акцыянер - рэзідэнт Беларусі ТАА «Сэнтэкінвест» (1,18% акцый).

Такім чынам, са складу акцыянераў банка выведзеная зарэгістраваная ў Швейцарыі кампанія Vicpart Holding, якую Мінфін ЗША лічыць падстаўной кампаніяй.

Мінфін ЗША ў траўні мінулага года заявіў пра падазрэнні з нагоды датычнасці беларускага «Крэдэксбанка» да глабальнай сістэмы адмывання грошай. Мінфін лічыць, што гэты банк ажыццяўляў несупаставіма вялікія, у параўнанні з яго капіталам, трансакцыі па карэспандэнцкім рахункам.

У прэс-рэлізе ІнтэрПэйБанка таксама сказана, што «органамі кіравання банка прынятае рашэнне аб правядзенні ў бліжэйшы час ацэнкі адпаведнасці службы комплаенс-кантролю сусветным стандартам адной з найбуйнейшых аўдытарскіх кампаній».

Банк мае намер развіваць іпатэчнае і інвестыцыйнае крэдытаванне, а таксама сістэмы ажыццяўлення разлікаў праз плацежна-даведачныя тэрміналы.

«Крэдэксбанк» (да лютага 2007 года «Паўночны інвестыцыйны банк») быў заснаваны ў 2001 годзе на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Менск». Швейцарскай кампаніі Vicpart Holding SA належала 98,82% акцый банка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках