29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК: У маразільніку менскай кватэры былі трупы дзяцей

32
СК: У маразільніку менскай кватэры былі трупы дзяцей

Эксперты папярэдне ўстанавілі, што ў маразільніку ў менскай кватэры былі знойдзеныя трупы траіх нованароджаных.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў, піша «Інтэрфакс».

«Па выніках судова-медыцынскага даследавання, вельмі меркавана, гэта былі адзін хлопчык і дзве дзяўчынкі, дзеці даношаныя. Выказана меркаванне, што яны нарадзіліся мёртвымі, задыхнуўшыся ў чэраве маці», - сказаў Шаеў.

Як паведамлялася, тры чалавечых эмбрыёна былі выяўленыя ў маразільнай камеры халадзільніка ў адной з кватэр, размешчаных у Фрунзенскім раёне Менска.

Кватэра належала менчанцы 1976 года нараджэння, якая 19 студзеня гэтага года памерла ад раку. Страшную знаходку выявіў сужыцель памерлай, калі прыйшоў прывесці ў парадак кватэру.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках