16 красавiка 2024, aўторак, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Завод «Дыяніс» стаў «Бульбашом»

45
Завод «Дыяніс» стаў «Бульбашом»

СТАА «Завод вінаградных вінаў «Дыяніс» перайменаваны ў ТАА «Завод «Бульбаш».

Як паведамляе прэс-служба прадпрыемства, перайменаванне адбылося ў гонар прадукту (лінейка алкагольных напояў «Бульбаш»), які шмат у чым вызначыў стратэгію і шлях развіцця кампаніі.

«Гісторыя прадпрыемства пачалася ў 2004 годзе. Тады ў партфелі вытворцы было шмат відаў прадукцыі, у тым ліку напоі на аснове арыгінальных народных рэцэптаў. Паступова завод практычна цалкам перайшоў на выпуск моцных алкагольных напояў і стаў асацыявацца і ў партнёраў, і ў спажыўцоў з брэндам «Бульбаш», - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначае прэс-служба, па дадзеных міжнароднага агенцтва MASMI Research Group, зараз гандлёвая марка «Бульбаш» «упэўнена лідыруе на рынку па многіх паказчыках», перадае БелаПАН.

«Прадукцыя завода не раз атрымлівала міжнародныя ўзнагароды, геаграфія паступова пашыраецца, доля экспарту ў вытворчасці расце. Акрамя гэтага, прадукцыя завода займае значную долю ў структуры алкагольнага экспарту краіны», - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках