16 красавiка 2024, aўторак, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: Сяброўства ў ЕЗ рэальнае для краін «Усходняга партнёрства»

Штэфан Фюле: Сяброўства ў ЕЗ рэальнае для краін «Усходняга партнёрства»

Далучэнне да Еўразвязу становіцца больш рэальным для тых, хто працуе над рэформамі.

«У дачыненні да Малдовы ды іншых партнёраў у рамках «Усходняга партнёрства» камісія, вызначаючы і пераглядаючы сваю палітыку суседства, цалкам выразна вызначыла, што больш няма вялікага цаглянага муру паміж «Усходнім партнёрствам» і магчымасцю для ўсялякай еўрапейскай краіны, якая ўмацоўвае каштоўнасці ЕЗ, звярнуцца паводле артыкула 49 Лісабонскай дамовы і запытаць сяброўства», - заявіў Штэфан Фюле ў чацвер у Страсбургу на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне, як магчымы выхад Вялікабрытаніі з ЕЗ паўплывае на далейшы працэс пашырэння на Усходзе, паведамляе «Інтэрфакс».

«І я вельмі спадзяюся, што на наступным Віленскім саміце будзе яшчэ адна магчымасць, каб зрабіць далейшыя крокі ў гэтым кірунку, зрабіць іх выяўнымі для тых, у каго ёсць амбіцыі, для тых, што працуюць над рэформамі, тых, хто прасоўвае свае краіны і грамадзян бліжэй да ЕЗ, артыкул 49 становіцца ўсё большай рэальнасцю і меншай выдумкай», - сказаў ён.

У дачыненні да Вялікабрытаніі Фюле нагадаў, што Лондан вядомы «сваёй падтрымкай расшырэння і залучэння суседзяў».

«І я спадзяюся, што гэта не адзіная палітыка, каб яны заставаліся ў рамках ЕЗ у гэтай палітыцы, а не за ягонымі межамі», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках