19 красавiка 2024, Пятніца, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйская авіяцыя бамбуе прадмесце Дамаска

13
Сірыйская авіяцыя бамбуе прадмесце Дамаска

Сірыйскія самалёты нанеслі 8 авіяўдараў у прадмесці сталіцы.

Пра гэта паведамляе  базаваная ў Лондане сірыйская Наглядальная рада правоў чалавека, паведамляе «Інтэрфакс».

Паводле звестак праваабаронцаў, жорсткія сутыкненні паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі адбываюцца таксама недалёка ад міжнароднага аэрапорта Дамаска. Урадавыя войскі зладзілі абстрэл горада Акраба, які знаходзіцца па дарозе ў аэрапорт.

Нагадаем, раней Башар Асад заявіў, што не спыніцца перад знішчэннем сталіцы Сірыі ў барацьбе з паўстанцамі.

Паводле звестак ААН, з моманту пачатку антыўрадавых паўстанняў у сакавіку 2011 года ў Сірыі загінулі больш за 60 тыс. чалавек.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках