23 красавiка 2024, aўторак, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ адмаўляецца вяртаць апазіцыянеру відэакамеру

16
КДБ адмаўляецца вяртаць апазіцыянеру відэакамеру

У сваім апошнім адказе яму параілі шукаць сканфіскаваную відэакамеру ў Менскім следчым камітэце.

Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ Зміцер Салаўёў такім стаўленнем спецслужбаў да вяртання сваёй уласнасці проста абураны, паведамляе ПЦ "Вясна".

"15 студзеня 2011 года на маёй кватэры быў праведзены ператрус. Ён быў звязаны з падзеямі Плошчы-2010. Супрацоўнікі КДБ ведалі, што я рабіў відэаздымкі таго, што там адбывалася, і таму яны забралі ў мяне кампутар і відэакамеру, каб прааналізаваць тое, што мною было знята на Плошчы", - кажа Зміцер Салаўёў.

Калі кампутар Змітру вярнулі праз паўгода, то відэакамеру не могуць вярнуць да гэтага часу.

"Я збіраюся пісаць скаргу на імя Магілёўскага УКДБ. Яны сканфіскавалі ў мяне маю камеру і яны павінны яе мне вярнуць. Чаму я павінен шукаць яе сам у нейкіх іншых установах. Я не павінен ведаць усе іх унутраныя бюракратычныя абставіны, аднак разумею, што калі ўзялі яе ў мяне, то аддайце!", - кажа лідар Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ.

Зміцер Салаўёў адзначае, што пасля азнаямлення з заканадаўствам ён прычыніць шэраг невыгод магілёўскім спецслужбам з прычыны іхняга нядбалага стаўлення да чужой уласнасці.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках