16 красавiка 2024, aўторак, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС не збіраецца рэагаваць на ліст Мігальскага

5
МЗС не збіраецца рэагаваць на ліст Мігальскага

МЗС Беларусі яшчэ не атрымаў ліст еўрадэпутата Марэка Мігальскага аб сустрэчы з палітвязнямі Змітром Дашкевічам і Мікалаем Статкевічам.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных:

«Ліст мы не атрымлівалі... Магу толькі парэкамендаваць удакладніць у самога Мігальскага, якім чынам ён адпраўляў гэты ліст. А звароты праз СМІ мы не разглядаем».

Памочніца дэпутата Мігальскага Ганна Бяляс паведаміла, што гэты ліст быў накіраваны поштай учора.

«Я не ведаю, калі атрымаюць гэты ліст, каб было хутчэй, мы накіруем яго яшчэ і факсам. Паглядзім, якая будзе рэакцыя, хоць, шчыра кажучы, надзеі ў нас мала, таму што ведаем, як беларускія ўлады рэагуюць на такія лісты. Мы не адзін раз рабілі звароты, напрыклад, у калоніі па ўмовах знаходжання там палітвязняў, і заўсёды атрымлівалі адказы, што ўмовы добрыя, а тое, што мы пішам, - хлусня. Не выключаю, што і зараз мы атрымаем такі адказ».

Бяляс распавяла, што Марэк Мігальскі праводзіць акцыі салідарнасці з Дашкевічам і Статкевічам ужо некалькі месяцаў, звяртае ўвагу Польшчы і ўсёй міжнароднай супольнасці на гэтых палітвязняў і агульнае становішча з правамі чалавека ў Беларусі.

Нагадаем, Марэк Мігальскі, намеснік кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю, ініцыятар кампаніі салідарнасці з Дашкевічам і Статкевічам, звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з просьбай сустрэцца з імі ў турмах.

У лісце ён выказвае сваю занепакоенасць інфармацыяй пра пераслед палітвязняў турэмнай адміністрацыяй, ціск і цяжкія ўмовы.

Мігальскі сярод іншага адзначыў, што хоча сустрэцца з вязнямі сумлення, праверыць умовы іх утрымання, а таксама ацаніць іх фізічны і псіхічны стан здароўя.

Ліст быў апублікаваны ў шэрагу незалежных беларускіх СМІ.

У жніўні 2011 года Мігальскі хацеў наведаць Беларусь, але яму было адмоўлена.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках