29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд б'е трывогу

11
Рассельгаснагляд б'е трывогу

Рызыка заносу віруса Шмаленберг з Еўразвяза на тэрыторыю Мытнага саюза ўзмацняецца.

Як паведаміла служба, у Эстоніі выяўленыя ягняты з прыроджанымі парокамі развіцця, характэрнымі для захворвання, якое выклікаецца вірусам Шмаленберг.

«Гэты вірус шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразвяза, які не распачаў ніякіх мер па купіраванні і выкараненні захворвання, - гаворыцца ў паведамленні. - Больш за тое, з канца траўня 2012 года вірус афіцыйна абвешчаны эндэмічным у краінах Еўразвяза, пры гэтым краіны, на тэрыторыі якіх упершыню зарэгістраванае захворванне, не абавязаныя падаваць афіцыйныя справаздачы аб яго ўспышках».

У Рассельгаснагляда ёсць падставы меркаваць, што ўспышкі захворвання адбываліся і ў іншых краінах Еўразвяза, у прыватнасці, у Чэхіі і Венгрыі. «Выяўленыя ў ходзе маніторынгу эпізаатычнай бяспекі выпадкі пастаўкі племянных жывёл, заражаных вірусам Шмаленберг, з Аўстрыі ў Расею і Казахстан пераканаўча паказваюць узрастанне рызыкі заносу віруса на тэрыторыю Мытнага саюза з-за бяздзейнасці адпаведных службаў Еўразвяза», - адзначае Рассельгаснагляд.

Рассельгаснагляд лічыць неабходным запытаць інфармацыю ў ветэрынарных службаў шэрагу краін Еўразвяза, у тым ліку Эстоніі, Літвы, Латвіі і Польшчы, пра выпадкі выяўлення хвароб, выкліканых вірусам Шмаленберг, на тэрыторыі гэтых краін.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках