16 красавiка 2024, aўторак, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь страчвае рабочую эліту

87
Беларусь страчвае рабочую эліту

Пра гэта заявіў старшыня Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Валеры Чарткоў.

«З укараненнем станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем у краіне спынілася падрыхтоўка спецыялістаў базавых для машынабудавання прафесій: фрэзероўнікаў-універсалаў, токараў. На змену ім прыйшлі так званыя станочнікі шырокага профілю. З вышыні чынавенскага палёту здавалася, што існым стагоддзямі прафесіям не стае ўніверсальнасці. Але добры токар, фрэзероўнік-універсал - гэта, па сутнасці, інжынер, чыё працоўнае месца - станок. Гадаваць такіх спецыялістаў пасля сістэмы прафтэхадукацыі выпадае на працоўным месцы ад пяці да дзесяці гадоў», - цытуе Валерыя Чарткова БелаПАН.

Акрамя таго, мяркуе ён, прадпрыемствы надаюць мала ўвагі падрыхтоўцы маладых кіраўнікоў. «Быццам, ёсць цэнтры падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў, але няма далейшага прафесійнага росту, стажыровак, стымулявання працы, і да 40-45 года яны губляюць «бляск у вачах», а стаўку сёння трэба рабіць на маладых кіраўнікоў», - перакананы старшыня асацыяцыі.

У сваю чаргу кіраўнік Беларускай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Анатоль Харлап паведаміў: праведзены нядаўна аналіз рынку працы паказаў, што ёсць перакос у сістэме падрыхтоўкі кадраў. «80% выпускнікоў ідзе на паступленне ў ВНУ, не маючы на тое патэнцыялу. Сёння ў краіне перавытворчасць эканамістаў, юрыстаў», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках