29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэрлусконі ў Дзень памяці ахвяраў Галакосту пахваліў Мусаліні

22
Бэрлусконі ў Дзень памяці ахвяраў Галакосту пахваліў Мусаліні

Былы прэм'ер-міністр Італіі ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту пахваліў фашысцкага дыктатара Бэніта Мусаліні.

Выступаючы ў Мілане, Сільвіё Бэрлусконі нечакана адзначыў, што віной Мусаліні было толькі знішчэнне яўрэяў, якое было навязанае фашысцкай Нямеччынай, а ў астатнім ён зрабіў «шмат карыснага». Экс-прэм'ер патлумачыў, што тагачасны ўрад стаў хаўруснікам Гітлера праз страх поўнай перамогі Нямеччыны, піша Gazeta.ru.

«У шмат якіх іншых кірунках ён рабіў добрае», - заявіў Бэрлусконі.

Гэтыя словы выклікалі рэзкую крытыку амаль ва ўсіх італійскіх палітыкаў, а лідар партыі «Італія каштоўнасцяў» заявіў, што Бэрлусконі - гэта карыкатура на Мусаліні.

Нагадаем, што ў 1995 годзе Лукашэнка, тады яшчэ законна абраны прэзідэнт Беларусі, гэткім жа чынам выказаўся пра Гітлера.

«Гісторыя Нямеччыны - гэта злепак у нейкай ступені гісторыі Беларусі на пэўных этапах. У свой час Нямеччына была паднятая з руінаў, дзякуючы вельмі жорсткай уладзе вядомага Адольфа Гітлера ... Не ўсё толькі дрэннае было звязанае ў Нямеччыне і з вядомым Адольфам Гітлерам. Нямецкі парадак фармаваўся стагоддзямі, пры Гітлеры гэтае фармаванне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта ... Гітлер сфармаваў магутную Нямеччыну дзякуючы моцнай прэзідэнцкай уладзе ... Германія паднялася дзякуючы моцнай уладзе, дзякуючы таму, што ўся нацыя здолела кансалідавацца і аб'яднацца вакол моцнага лідара ... Кіраўнік дзяржавы - прэзідэнт, яго аўтарытэт, яго вядучая роля выходзяць на гэтым этапе на першае месца ... Гэтаму вучыць нас нямецкая гісторыя», - сказаў ён.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту адзначаецца 27 студзеня - у дзень вызвалення савецкімі войскамі ў 1945 годзе канцлагера «Асвенцым».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках