23 красавiка 2024, aўторак, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іране арыштаваныя больш за 15 журналістаў

2
У Іране арыштаваныя больш за 15 журналістаў

Новая хваля арыштаў прайшла ў Іране, дзе цягам двух дзён было арыштавана больш за 15 журналістаў.

Былі арыштаваныя журналісты з апазіцыйных выданняў, лаяльных рэфармістаў, агенцтваў ILNA, газет Etimad, Sharq Bahar, Arman, Sharq і часопіса Aseman.

Паводле звестак Mehr News, журналісты былі арыштаваныя на падставе ордэра, выдадзенага судовай сістэмай Ірана.

Газета Etimad, а таксама рэдакцыі іншых выданняў пацвердзілі, што іх супрацоўнікі арыштаваныя.

Паводле дадзеных Fars, арыштаваныя абвінавачваюцца ў супрацоўніцтве з заходнімі СМІ, і неўзабаве пракуратура зробіць афіцыйную заяву ў гэтай справе.

На мінулым тыдні судовы прадстаўнік Ірана Галам-Хасэйн Махсэні-Эжэі сказаў, што паводле інфармацыі з надзейных крыніц, журналісты, якія працавалі ў мясцовых сродках масавай інфармацыі ў Іране, таксама працавалі на заходнія крыніцы навін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках