29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўнікі Магілёўшчыны адмаўляюцца плаціць падаткі

10
Будаўнікі Магілёўшчыны адмаўляюцца плаціць падаткі

У 187 арганізацый Магілёўскай вобласці, што дзейнічаюць у сферы будаўніцтва, знойдзеныя парушэнні падатковага заканадаўства.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве падаткаў і зборах Беларусі, піша camarade.biz.

Усяго будаўнічыя прадпрыемствы вобласці завінаваціліся бюджэту 3,7 мільярды рублёў, з іх 2,7 мільярды рублёў падаткаў. Усе гэтыя сумы ўжо цалкам пералічаныя ў бюджэт.

Як адзначаюць падаткавікі, паводле вынікаў праверак у праваахоўныя органы накіравана 9 матэрыялаў. Паводле аднаго матэрыялу распачатая крымінальная справа.

Так, падчас планавай праверкі ТДА «Б» (Магілёў) выкрытае заніжэнне прыбытку на вартасць выкананых будаўніча-мантажных работ, нерэалізацыйных даходаў на вартасць бязвыплатна атрыманых таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, а таксама завышэнне падатку на дададзеную вартасць, які падлягае выліку.

Паводле выніку праверкі далічана 65,8 млн. рублёў, у тым ліку падаткаў, збораў у суме 51,3 млн. рублёў, пені 14,5 млн. рублёў, якія паступілі ў бюджэт у поўнай суме.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках