28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карнік Найдзенка ўзначаліў службу бяспекі Банка развіцця

68
Карнік Найдзенка ўзначаліў службу бяспекі Банка развіцця

Былы намеснік начальніка менскага ГУУС, які ўдзельнічаў у разгонах акцыяў апазіцыі, знайшоў новую працу.

Пра гэта стала вядома ўчора. Журналісты заўважылі Аляксандра Найденку на прэс-канферэнцыі, прысвечанай дзейнасці банка, піша Naviny.by.

Нагадаем, 29 траўня мінулага года генерал-маёр міліцыі быў вызвалены ад пасады начальніка ЎУС Віцебскага аблвыканкама.

Да прызначэння ў Віцебск Найдзенка займаў пасаду намесніка начальніка ГУУС Менска - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і правапарадку. Асабіста кіраваў разгонам акцый апазіцыі.

Менавіта пад кіраўніцтвам Найдзенкі на працягу некалькіх хвілін быў ліквідаваны намётавы лагер, які тры дні прастаяў на Кастрычніцкай плошчы вясной 2006 года. І пад яго ж кіраўніцтвам 25 сакавіка 2006 было жорстка разагнанае шэсце на чале з Аляксандрам Казуліным.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках