29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку, Берлусконі і Ахмадзінэжада абвінавацілі ў антысемітызме

25
Лукашэнку, Берлусконі і Ахмадзінэжада абвінавацілі ў антысемітызме

Маскоўскае бюро правоў чалавека выступіла з заявай, прысвечанай Дню памяці ахвяр Галакосту.

Яго аўтары адзначаюць, што ў краінах Еўропы «зноў падымае галаву антысемітызм, набываюць папулярнасць неанацысцкія лозунгі, месцы ў парламентах займаюць прадстаўнікі праварадыкальных партый».

У якасці апошняга прыкладу прыводзяцца словы былога прэм'ер-міністра Італіі Сільвіё Берлусконі. Пазаўчора ён заявіў, што Італія не нясе такой гістарычнай адказнасці за Галакост, як Нямеччына. Палітык заявіў, што дучэ зрабіў для Італіі столькі добрага, што ягоны загад аб дэпартацыі габрэйскага насельніцтва ў канцлагеры не з'яўляецца такім ужо сур'ёзным злачынствам.

Таксама аўтары заявы прыводзяць і іншыя прыклады такіх выказванняў.

«Нязменна адмаўляе Галакост прэзідэнт Ірана Ахмадзінежад, публічныя выказванні аб некаторых карысных аспектах дзейнасці Гітлера дазваляў сабе Лукашэнка. У сваёй нянавісці да Ізраіля адмаўляюць Галакост шмат якія ісламісцкія групоўкі. Адмаўляюць Галакост шмат якіх паслядоўнікі радыкальна правых перакананняў, і аўтары кніг, якія прэтэндуюць на званне «гісторыкаў», - гаворыцца ў заяве Маскоўскага бюро правоў чалавека.

Нагадаем, што ў 1995 годзе Лукашэнка, тады яшчэ законна абраны прэзідэнт Беларусі, пахваліў Гітлера.

«Гісторыя Германіі - гэта злепак у нейкай ступені гісторыі Беларусі на пэўных этапах. У свой час Нямеччына была паднятая з руін, дзякуючы вельмі жорсткай уладзе вядомага Адольфа Гітлера... Не ўсё толькі дрэннае было звязана ў Нямеччыне з вядомым Адольфам Гітлерам. Нямецкі парадак фармаваўся стагоддзямі, пры Гітлеры гэтае фармаванне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта ... Гітлер сфармаваў магутную Нямеччыну дзякуючы моцнай прэзідэнцкай уладзе ... Германія паднялася дзякуючы моцнай уладзе, дзякуючы таму, што ўся нацыя здолела кансалідавацца і аб'яднацца вакол моцнага лідара ... Кіраўнік дзяржавы - прэзідэнт, яго аўтарытэт, яго вядучая роля выходзяць на гэтым этапе на першае месца ... Гэтаму вучыць нас нямецкая гісторыя», - сказаў ён.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакоста адзначаецца 27 студзеня - у дзень вызвалення савецкімі войскамі ў 1945 годзе канцлагера «Асвенцым».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках