19 красавiка 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За салідарнасць з Бяляцкім - штраф 2,5 мільёны

3
За салідарнасць з Бяляцкім - штраф 2,5 мільёны

Актывіста аргкамітэта для стварэння партыі БХД Сяргея Малашэнка гарадскі суд Наваполацку прызнаў вінаватым у правядзенні несанкцыянаванай акцыі.

Суддзя Зоя Балаболава прысудзіла Сяргею Малашэнку штраф у суме 25 базавых адзінак, паведамляе «Радыё Свабода».

Доказам вінаватасці хлопца сталі фотаздымкі, размешчаныя ў інтэрнэце: Сяргей Малашэнак разам з яшчэ адным наваполацкім актывістам Яўгенам Парчынскім сфатаграфаваліся, трымаючы у руках партрэты Алеся Бяляцкага, на ганках Наваполацкага гарсуду. Сяргей Малашэнак сфатаграфаваўся і на ганках мясцовага аддзялення міліцыі.

24 студзеня Яўгену Парчынскаму быў прысуджаны штраф сумай 5 базавых адзінак. Сяргею Малашэнку прысудзілі штраф у 5 разоў большы, бо цягам году яго ўжо другі раз судзяць за правядзенне несанкцыянаванай акцыі: 8 кастрычніка 2012 году яму быў прысуджаны штраф сумай 300 тысяч рублёў (3 базавыя адзінкі) за спробу павесіць расцяжку «Свабоду палітзняволеным!»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках