24 красавiка 2024, Серада, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: Актыўныя і разважныя - з'язджаюць

54
Аляксандр Ярашук: Актыўныя і разважныя - з'язджаюць

Прафзвязны лідар кажа аб велізарнай колькасці беларусаў, якія пакінулі краіну.

Аляксандр Ярашук заявіў пра тое, што ўжо цяпер у краіне колькасць працоўных меншая, за непрацоўных. Таксама ў інтэрв'ю camarade.biz ён адзначыў, што лічбы афіцыйнай статыстыкі аб працоўнай эміграцыі беларусаў недакладныя.

«Я не выдам таямніцу, - кажа лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў. - Частка гэтых людзей з'ехала ў Расею. І такіх значна больш. Калі ўзяць той жа Белстат, то ў нас насельніцтва на 1 студзеня - 9 млн. 463,3 тыс. чалавек. Калі ад гэтай лічбы адняць колькасць працоўных паводле звестак Белстата, атрымаецца 4892,2 тыс. чалавек. Гэта што, у нас у краіне колькасць непрацоўных, дзяцей і пенсіянераў - на 320 тысяч большая, чым колькасць працоўных? Гэта ўжо наогул «дэмаграфічная дзірка», пры якой працоўныя не могуць забяспечваць падаткамі колькасць непрацоўных».

Колькасць тых, хто выехаў на заробкі за мяжу, значна большая, чым падае Белстат.

«Едуць будаўнікі, едуць энэргетыкі, едуць нафтавікі і кіроўцы ўсіх катэгорый і ўсё гэта тлумачыцца вельмі проста: пры такіх жа ўмовах працы і Адзінай эканамічнай прасторы ў нас велізарная дыспрапорцыя паміж заробкамі ў Беларусі і Расеі», - кажа экспэрт.

Ён адзначае, што і ўлады ў мінулым годзе сталі разумець небяспеку гэтай тэндэнцыі, - асабліва, калі загаварылі пра недахоп будаўнікоў у Менску. Аднак нічога канкрэтнага і адэкватнага зрабіць не здолелі.

«Пасля крызісу 2011 года ўсе ўбачылі, што адміністрацыйна-камандная мадэль эканомікі, створаная ў Беларусі, не працуе. Але, замест адказных пастаноў на змяненне эканамічнай палітыкі, замест мадэрнізацыі эканомікі, падвышэння яе канкурэнтаздольнасці, улады пайшлі старым шляхам: карыстаючыся ўступленнем у АЭП і атрымаўшы ў бонусы - танныя энэрганосьбіты, яны зноў падселі на нафтавую іголку і распушчальна-разбаўляльны бізнэс. Улады проста не ў стане прыняць пастанову аб змене эканамічнага курсу», - мяркуе Ярашук.

Пры гэтым старшыня БКДП выказаў нават некалькі фантастычную думка, якая, як ён прызнаўся, усё больш замацоўваецца ў яго ў апошні час і знаходзіць усё больш пацверджанняў.

«Можа быць, улада менавіта ў працоўнай міграцыі бачыць для сябе выхад? Можа, яна проста спадзяецца, што ўсе беларусы проста раз'едуцца ў суседнія краіны? Бо з'язджае хто? З'язджаюць найбольш актыўныя, прадпрымальныя, якія думаюць, і таму - больш патрабавальныя, з вялікімі прэтэнзіямі і амбіцыямі. Калі ўсё з'едуць, улада застанецца з тымі «рахманымі», якія не хочуць і не могуць прымаць пастановы, з «простымі рабочымі» і выканаўцамі, для якіх асноўны прыярытэт - «чарка ды шкварка». І тады ўлада застанецца сядзець на нафтавай ігле, асноўная маса будзе працаваць на састарэлых прадпрыемствах, і не трэба будзе нічога змяняць і нікуды рухацца. Поўная стабільнасць, як на могілках», - падсумоўвае Ярашук.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках